Work Text
Нават тыя, хто добра ведаюць Дэніэла, ніколі не маглі б падумаць, што ў яго дома стаіць цэлая шафа розных дэтэктываў. У розныя паездкі ён бярэ хаця б адну кнігу. Другія Вершнікі кожны раз, калі ён даставаў чарговы дэтэктыў, пераглядаліся ды паціскалі плячыма — яны не маглі зразумець гэтую любоў да чытання, калі яны вярталіся з задання адразу кладзіліся спаць, а Дэні браў у рукі кнігу ды шоў у гасціную.Аднойчы, зноў пасля задання, ён пайшоў чытаць і так захапіўся, што не заўважыў яшчэ аднаго чалавека ў пакоі. Атлас адарваўся толькі тады, калі голас за яго спіной загаварыў.— Што ты там так захоплена чытаеш?Дэні здрыгануўся і адразу ж павярнуўся. Там, абапёршыся на дзвярны праём, стаяў Дылан. Ён быў апрануты ў хатнюю вопратку.Пасля невялікай паўзы, Дэніэл усё ж адказаў:— Гэта дэтэктыў. Агата Крысці «Усходні Экспрэс». Чытаў калі-небудзь?— Так. Сюжэт вельмі цікавы, я не мог адарвацца да самага канца, — з усмешкай сказаў Дылан.Дэні зноў вярнуўся да чытання, калі Шрайк пайшоў на кухню. Але гэта не працягнулася доўга, Дилан вярнуўся з кружкай гарбаты і сеў насупраць, чакальна гледзячы на яго.— Што? — не вытрымаўшы погляду, спытаў Атлас.— Ты ведаеш канцоўку? Калі што я магу расказаць.— Не, не смей!Дылан усміхнуўся і адпіў з кружкі. Неўзабаве яму стала холадна і, відаць, таму ён накінуў сабе на плечы плед, які ляжаў на спінцы канапы. Адразу пасля таго Дэні спытаўся ў яго:— Чаму ты ўвогуле не спіш? Няўжо не змарыўся?— Змарыўся, але пабясіць цябе мне хочацца больш, чым спаць.Атлас на гэта толькі хмыкнуў.— Дзе ты спыніўся? — спытаў Шрайк.— Там, дзе княгіня Драгамірава прызнаецца, што з'яўляецца хроснай маці Соні Гольдэнберг.— У-у-у, табе яшчэ шмат чытаць. Навошта пакутаваць? Давай я проста раскажу, што будзе ў канцы! — Дылан хітра глядзіць на яго.— Не, не, не, і яшчэ раз, не! Я хачу самастойна дачытаць да канца!Аднак Шрайк на гэта нічога не казаў, а проста працягнуў піць гарбату. Так працягвалася каля трыццаці хвілін, пакуль Дэні з уздыхам не зачыніў кнігу, папярэдне паклаўшы закладку. Яны прасядзелі так яшчэ некалькі хвілін, перш чым Атлас падняўся з канапы і пайшоў у бок лесвіцы, якая вядзе на другі паверх.— Я, мусіць, пайду спаць. Заўтра трэба рана ўставаць, каб пачаць падрыхтоўку да новага задання. Спакойнай ночы, Дылан.— Добрай ночы, Дэніэл.І накшталт бы нічога незвычайнага, але тое, як агент вымавіў яго імя, прымусіла Атласа спакойна ўсміхнуцца. Паднімаючыся па лесвіцы, ён думае аб тым, што ўпершыню ён заканчвае чытаць так рана. Чаму? Ён і сам не ведае. Увесь той час, што яны сядзелі разам, ён не прачытаў ніводнага радка, хацелася проста сядзець і разглядаць яго. Цікава было спытаць у яго, якія кнігі ён любіць чытаць, якія фільмы глядзіць, якую музыку слухае. Але замест таго, ён баязліва збег, перакрываючы гэта патрэбай у сне.Ноччу не спалася. Атлас варочаецца ў ложку, не можа знайсці зручнае становішча. Ён бы працягнуў гэта рабіць і далей, калі б у рэшце рэшт не зваліўся з ложка. Спаць перахацелася канчаткова. Устаўшы з падлогі, ён бярэ дэтэктыў і асцярожна, спрабуючы нікога не абудзіць, спускаецца ў гасціную. Дэні ўключае невялікі таршэр побач з канапай і прыступае да чытання.Неверагодны сюжэт настолькі зацягвае, што Атлас не заўважае, як прайшло дзве гадзіны. Ледзь чуецца ціхі скрып прыступак, ён адчувальна ўздрыгвае. Погляд тут жа перамяшчаецца ад кнігі да лесвіцы. Аднак, ён супакойваецца, убачыўшы Дылана, што сонна паціраў вочы.— Дэні, ты чаго не спіш? Цяпер толькі тры гадзіны ночы.— Я ўсё ж не змог заснуць, таму вырашыў дачытаць «Усходні Экспрэс», — злёгку затарможана адказвае Атлас.— А Божа! Ты так лёгка пра гэта кажаш, як быццам цяпер дзень, — Шрай усміхаецца.Ён нічога не адказвае і апускае погляд зноў у кнігу, а Дылан, закаціўшы вочы, накіроўваецца на кухню, пасля чаго чутны ціхі стук посуду аб стальніцу.Дэніэл быў бы рады працягнуць чытаць, але прысутнасць Дылана яго крыху бянтэжыць.Праходзіць хвілін дзесяць, перш чым Дылан прыходзіць у гасціную. З падносам у руках. Атлас дзівіцца. Шрайк асцярожна ідзе ў бок маленькага часопіснага століка, які стаіць побач з канапай. Як толькі ён аказваецца на гэтым самым століку, Дэні адразу ж з цікаўнасцю глядзіць, што ж там. Дзве кружкі з, зыходзячы з вонкавага выгляду, кавай, чатыры тосты і варэнне, налітае ў маленькую талерачку.— Я нават пытаць не буду, навошта ты будзеш піць каву ў тры гадзіны ночы, але якое гэта варэнне? — з усмешкай пытаецца Дэніэл.— Малінавае, — адказвае яму Шрайк.— Так ужо і быць, я вып'ю з табой кавы, — кажа ён і адкладае кнігу.— О, дзякую табе за тое, што аказаў мне такую паслугу, — кланіцца Дылан і ціхі смех абодвух напаўняе пакой.Пакуль Атлас з задавальненнем даядае ўжо другі тост, Дылан задуменна круціць у руках яшчэ толькі першы.— Ты чаго не ясі?— Задумаўся аб заданні, нічога такога, — глядзіць ён на Дэні і паціскае плячыма. — Табе смачна?— Так, дзякуй вялікі за тосты і каву, — неадкладна адказвае Атлас.— На здароўе! Толькі, падобна, ты вышмараваўся.Ледзь ён гэта дамаўляе, тут жа ўстае з крэсла, цягне руку да правай шчакі Дэніэла і выцірае вялікім пальцам пакінутае на ёй варэнне. Яго шчокі злёгку чырванеюць, у той час, як Дылан са сур'ёзным тварам спрабуе адцерці гэта, парадкам надакучлівае, варэнне. Выцершы, Шрайк не спяшаецца садзіцца ў крэсла, а ўважліва аглядае яго твар. Толькі погляд Шрайка апускаецца на яго вусны, Атлас адразу ж прыўзняецца і цалуе яго. Дэні заплюшчвае вочы, рыхтуючыся да таго, што ён яго зараз адштурхне. Але гэта не здараецца. Дылан наадварот прыцягвае яго мацней да сябе за шыю. Пацалунак спыняецца роўна ў той момант, калі Дэні хацеў зрабіць удых. Шрайк, усміхаючыся, прысаджваецца назад у крэсла і прамаўляе:— Можа ўсё ж расказаць што было ў кнізе? Бо ў гэты час мы маглі б займацца чымсьці іншым.
